Журналіст Алесь Асіпцоў выйшаў на волю (фота)
Ён быў затрыманы 24 сакавіка напярэдадні Дня Волі нібыта за тое, што спраўляў патрэбу ў нявызначаным месцы.
У гэты ж самы дзень ён быў асуджаны на трое сутак паводле артыкулу “дробнае хуліганства”. Сустрэць Алеся прыйшлі яго родныя і сябры .
Яго выпусцілі з магілёўскага СІЗА сёння а 13.50. Па выхадзе сябры журналіста падаравалі яму накідку “Прэса” і апранулі яму памперс, каб той больш не даваў нагодаў для затрымання.