Журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова пакінула Беларусь

Таццяна Каравянкова / БАЖ 
Таццяна Каравянкова / БАЖ 

Журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова з'ехала з Беларусі 9 ліпеня.

 — Гэта цяжкае рашэнне, якое, я спадзявалася, ніколі не прыйдзецца прымаць і якое ўсяляк адцягвала, мы з рэдакцыяй у выніку прынялі літаральна за некалькі хвілін. На зборы спатрэбілася яшчэ дзве гадзіны. Цяпер мяне раздзірае ад зусім процілеглых пачуццяў і бясконцых пытанняў у галаве: ці стаў ад'езд праявай слабасці або разважлівасці? Можа, папярэджанне мы пераацанілі, а на самай справе ўсё б абышлося і магла працягваць працаваць дома? Адчуванне бяспекі, калі, прачынаючыся раніцай, разумееш, што можна не ўздрыгваць ад любога гуку за ўваходнымі дзвярыма, перакрываецца страхам за пакінутых калег і родных. Упэўненасць, што ўсё гэтае пекла ў Беларусі не будзе доўжыцца доўга, змяняецца напамінам пра тое, што многія да мяне з'язджалі толькі на пару месяцаў, а ў выніку гадамі не могуць вярнуцца дадому. І так па крузе бясконца. Выраз "беларус беларусу беларус" за апошні год набыў зусім новае значэнне. Дзякуй усім, хто дапамог і працягвае дапамагаць у гэтай сітуацыі, хто падтрымлівае і не дае зваліцца ў адчай і шкадаванне. Працягваем працаваць, — напісала ў сябе ў facebook журналістка раніцай 10 ліпеня.

Нагадаем, 14 чэрвеня на брыфінгу МЗС з удзелам Раманам Пратасевічам журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова заявіла, што не верыць словам блогера, бо той казаў гэта пад ціскам, і выказала яму спачуванне. У хаце ў палітычнага аглядальніка БелаПАН адбываліся ператрусы, а саму дзяўчыну неаднаразова затрымлівалі.

Акрамя гэтага, 8-9 ліпеня ў краіне адбыліся масавыя ператрусы ў журналістаў і актывістаў незалежных медыя ў розных рэгіёнах краіны — сілавікі канфіскоўвалі тэхніку і затрымлівалі людзей.

Журналистка Татьяна Коровенкова покинула Беларусь
Удзельнікі брыфінга, злева - Раман Пратасевіч​

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі