Журналістку БЕЛТА асудзілі на тры гады калоніі за пост пра "справу Зельцэра"

Іна Можчанка / @bajby​
Іна Можчанка / @bajby​

У Брэсце адбыўся суд над былой супрацоўніцай БЕЛТА Інай Можчанка. Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў. Да затрымання яна працавала начальнікам сектара працы з электроннай інфармацыяй аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў. Іну Можчанка судзілі за каментар па "справе Андрэя Зельцэра". 

Перастрэлка ў мінскай кватэры, у выніку якой загінулі супрацоўнік IT-кампаніі Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк, адбылася 28 верасня 2021 года. Іна па гарачых слядах адрэагавала на гэтыя падзеі ў сацсетках. На наступны дзень да яе прыйшлі сілавікі. Увесь час, пакуль ішло следства, яна знаходзілася ў зняволенні. 

Учора ў Брэсцкім абласным судзе журналістцы агучылі прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, Іна павінная заплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі