Жыхар Баранавіцкага раёна загінуў ад супрацьтанкавай гранаты, якую ён пілаваў

Жыхар Баранавіцкага раёна загінуў ад супрацьтанкавай гранаты, якую ён пілаваў

29 красавіка ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна адбылася трагедыя — загінуў чалавек, піша intex-press.by

Прыкладна ў 16.30 у дзяжурную частку Баранавіцкага РАУС паведамілі пра вубух у Дзераўной. Як выявілася, узарвалася супрацьтанкавая граната ПГ-7. Мяркуецца, што яе спрабаваў у хляве ў двары свайго дома распілаваць ручной нажоўкай 61-гадовы мясцовы жыхар. 

Паведамляецца, што мужчына загінуў на месцы выбуху. У хляве ён быў адзін.

Дарэчы, падобны выпадак у раёне адбыўся ў верасні 2014 года. Тады ў вёсцы Лясна загінуў 33-гадовы мужчына, калі спрабаваў шліфавальнай машынкай распілаваць супрацьтанкавы снарад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі