Жыхар Рэчыцы скраў апарат з жуйкамі і раздаў іх дзецям

Жыхар Рэчыцы скраў апарат з жуйкамі і раздаў іх дзецям

20 сакавіка ў рэчыцкую міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Ён паведаміў, што 18 сакавіка невядомы скраў гандлёвы апарат з жуйкамі, які стаяў у тамбуры крамы, піша gomel.mvd.gov.by.

Знайсці зламысніка ўдалося дзякуючы запісам відэакамер. Яны вывучылі момант, калі злодзей выносіў апарат з будынка крамы. Такм чынам міліцыянты выявілі, што крадзеж учыніў 32-гадовы мясцовы жыхар. Гэта непрацуючы мужчына, які раней быў судзімы за захоўванне наркотыкаў. 

Пасля крадзяжу мужчына разбіў апарат, выцягнуў з яго грошы і жуйкі, а потым утапіў яго ў рацэ. Жуйкі ён раздаў дзецям на вуліцы, а грошы прапіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі