Жыхар Слуцка выдаліў 139 тысяч файлаў з сайта інтэрнэт-крамы

Падчас звальнення ён скапіяваў канфідэнцыйную інфармацыю, з дапамогай якой можна было атрымаць доступ да сайта. У лютым 2013-га зламыснік зламаў яго сістэму абароны і выдаліў вялізную колькасць інфармацыі. З-за гэтага праца інтэрнэт-крамы была заблакаваная і камерцыйная арганізацыя панесла вялікія страты.



Праваахоўнікі здолелі выйсці на случчака, які цалкам прызнаў сваю віну і распавёў пра абставіны здзейсненага ім злачынства. Нанесеныя страты малады чалавек кампенсаваў.



Як паведамляе БЕЛТА, падазраванаму выставілі абвінавачанне ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах "несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейсненай асобай, якая мае доступ да кампутарнай сістэмы" і "кампутарны сабатаж". Крымінальную справу ўжо перадалі пракурору для накіравання ў суд. Абвінавачанаму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі