Жыхара Петрыкава прызналі вінаватым у забойстве 2-гадовага сына
Жыхара Петрыкава прызналі вінаватым у забойстве ўласнага малалетняга сына. Трагічнае здарэнне адбылося ў траўні сёлета. Нецвярозы мужчына вырашыў выкупаць 2-гадовага сына. Ён папоўніў ванну вадой, пасадзіў туды дзіця, закрыў вентылі і пайшоў у суседні пакой, дзе заснуў. Прыкладна паз тры гадзіны бацька прачнуўся і пайшоў у ванную, дзе знайшоў труп дзіця. Вентыль з гарачай вадой быў адчынены.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 2 гады. Пры гэтым гора-бацька трапіў пад амністыю і тэрмін пакарання скараціўся для яго на год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскі абласны суд.
Фота з архіву