Жыхарку Барысава затрымалі па падазрэнні ў гандлі людзьмі

34-гадовую жыхарку Барысава затрымалі па падазрэнні ў гандлі людзьмі, паведамляе “Электронны Барысаў”. Яе арыштавалі ў нацыянальным аэрапорце адразу пасля таго, як жанчына прыляцела з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Міліцыя шукала яе ад 2008 года, з тых часоў, калі падазраваная спрычынілася да вербоўкі дзяўчат для сэксуальнай эксплуатацыі. Паводле звестак барысаўскай жаночай сацыяльнай арганізацыі “Правінцыя”, мясцовых жыхарак нярэдка вярбуюць для заняткаў прастытуцыяй у краінах Усходу. Усяго ў Барысаўскім раёне налічваецца 70 дзяўчат і жанчын, якія пацярпелі за мяжой ад сэксуальнай і працоўнай эксплуатацыі. Большая частка пацярпелых выязджала ў Расію. Аднак прыкладна 10 выяўленых ахвяраў эксплуатацыі вярнуліся з усходніх краінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі