Жыхару Брэстчыны разам з кавай і шакаладам з Германіі прыслалі наркатычны сродак

Жыхару Брэстчыны разам з кавай і шакаладам з Германіі прыслалі наркатычны сродак

Жыхару Брэсцкай вобласці разам з кавай і шакаладам з Германіі прыслалі вельмі небяспечны наркатычны сродак. Супрацоўнікі мытні "Мінск-2" знайшлі ў міжнародным паштовым адпраўленні больш за 100 таблетак, якія ўтрымліваюць аксікадон. Матэрыялы справы ўжо накіравалі ў суд.

Прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта адзначае, што сёлета значна павялічылася колькасць выпадкаў незаконнай перасылкі ў міжнародных паштовых адпраўленнях лекавых прэпаратаў, якія забароненыя ці абмежаваныя для перамяшчэння праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза. Калі ў 2015-м такіх фактаў было 13, дык сёлета ўжо 33.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі