Жыхары Рэчыцы пацікавіліся ў Мілінкевіча яго прыбыткамі і паездкамі за мяжу
Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі перашкодзіць сустрэчы лідэра апазіцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Рэчыцы 16 лютага.
Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Валерый Пуціцкі, на сустрэчу, якая праходзіла каля гарадскога Дома культуры, сабралася каля ста чалавек. Міліцыянты спрабавалі перапісаць даныя тых, хто прыйшоў на сход, патрабавалі пашпарты.
Акрамя таго, прыкладна праз 15 хвілін пасля пачатку сустрэчы яны заявілі Мілінкевічу, што выступаць перад людзьмі яму забаронена — можна размаўляць з кімсьці адным сам-насам, адказваючы на пытанні. Менавіта ў такім фармаце і прадоўжылася сустрэча, паведамляе БелаПАН.
Па словах Пуціцкага, жыхары Рэчыцы цікавіліся пытаннямі, якія тычацца адмены льгот, будаўніцтва АЭС, прыбыткамі Мілінкевіча і мэтай яго частых паездак за мяжу. Пасля заканчэння мерапрыемства міліцэйская машына суправаджала Мілінкевіча і яго спадарожнікаў да выезду з Рэчыцы.