Жыхары Віцебшчыны здзейснілі налёт на смаленскую вёску
Трое жыхароў Віцебскай вобласці затрыманыя на Смаленшчыне. Іх падазраюць у налёце на краму ў вёсцы Звяровічы Краснінскага раёна. У столі крамы была зробленая дзірка, праз якую злодзеі вынеслі алкагольныя напоі, кандытарскія вырабы і іншыя тавары. Міліцыянты змаглі аператыўна знайсці аўтамабіль, на якім вывозіўся тавар.
Высветлілася, што беларусы пасля крадзяжу не паехалі на радзіму, а вырашылі адсядзецца ў знаёмых у пасёлку Красны. Як адзначае сайт smolnews.ru, цяпер злодзеў правяраюць на датычнасць да іншых падобных злачынстваў на тэрыторыі Смаленскай вобласці.