Жыхарка Мазыра распыляла ў сталічных мінакоў пярцовы газ

Жыхарка Мазыра распыляла ў сталічных мінакоў пярцовы газ

Міліцыянты атрымалі некалькі заяваў, што ў Ленінскім раёне Мінска невядомая жанчына на вуліцы беспадстаўна распыляе ў твары мінакам газ з пярцовага балончыка. 

Як піша "Звязда", адзін з пацярпелых мужчын паспрабаваў прасачыць за ёй, але неўзабаве страціў з-пад увагі.

Міліцыанты аператыўна затрымалі жанчыну. Выявілася, што гэта непрацуючая 35-гадовая жыхарка Мазыра. Прычыну сваіх дзеянняў жанчына патлумачыць міліцыянтам не змагла.

Дарэчы, напярэдадні яна сышла з дому ў Мазыры. Сваякі звярнуліся ў міліцыю з просьбай яе знайсці.

На жанчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі