Жыллёва-камунальныя паслугі для мінчукоў даражэюць на 6%

У Мінску на 5,8% павышаюцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтву. Адпаведнае рашэнне №2913 зацверджанае Мінгарвыканкамам 24 лістапада, перадае БелаПАН. Дакумент набывае моц з 13 снежня.

Згодна з дакументам, тарыф на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў складзе 709,6 рубля за месяц за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання. Тарыф на водазабеспячэнне павялічаны да 1 182,5 рубля за 1 кубаметр, на каналізацыю — да 768,6 рубля за 1 кубаметр. За карыстанне ліфтамі цяпер неабходна будзе плаціць 2779 рублёў з аднаго жыхара ў месяц.

Папярэдняе павышэнне тарыфаў было ў верасні — на 9,8%.

Фота — mosaica.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі