Жырыноўскі прапанаваў аддаць Вільню Лукашэнку, бо "гэта Беларусь" (відэа)

Расійскі палітык абрынуўся з жорсткай крытыкай на прыбалтыйскія дзяржавы ды паабяцаў, што яны "абавязкова будуць акупаваныя". Бо "там стаяць ракеты ў 5 хвілінах падлёту да Масквы", адзначыў Жырыноўскі.



Таксама кіраўнік ЛДПР прапанаваў забраць у Літвы Клайпеду, "бо гэта Усходняя Прусія", і за вызваленне гэтага горада "пралівалі кроў рускія салдаты". Акрамя таго Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў аддаць Вільню кіраўніку Беларусі: "Віленскі край аддаць Лукашэнку. Гэта — Беларусь".



Не забыўся Жырыноўскі і пра Украіну. Ён запатрабаваў "вярнуць" Расіі Данбас, Харкаў, Адэсу, Крым. А латвійскую сталіцу Рыгу ўвогуле назваў "рускім горадам".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі