Зіма ўжо хутка: якім будзе надвор'е на наступным тыдні
Заставайцеся ў цяпле / pixabay
Метэаролагі расказалі, калі ў Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма. Так, 20 снежня, у панядзелак, на большай частцы рэспублікі стане халадней, а 21-22 снежня ўсталюецца халоднае надвор'е, паведамілі ў Гідраметцэнтры.
Так, у панядзелак тэмпература паветра ў Мінску апусціцца да -4 — -6 градусаў марозу. Самым халодным абласным цэнтрам будзе Віцебск: там слупок тэрмометра апусціцца да -8 градусаў марозу.
У панядзелак тэмпература паветра цягам сутак складзе ад -10° градусаў па паўночным усходзе да +1градусаў па паўднёвым захадзе рэспублікі.
Сёння тэмпература паветра ўва ўсіх абласцях Беларусі плюсавая. Але варта сцерагчыся галалёдзіцы на асобных участках дарог. Таксама чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.