Зламыснікі не забілі таксіста, бо пашкадавалі яго малое дзіця
Здарэнне адбылося ўначы 28 красавіка каля Маладзечна.
Як паведамляе "Рэгіянальная газета", двое маладзечанцаў уначы на таксоўцы даехалі да вёскі Лебедзева, аднак грошай у іх не было і яны збілі таксіста, звязалі і абрабавалі яго. Яны ўжо пачалі душыць 27-гадовага кіроўцу, як той стаў жаліцца, што яго сямімесячнае дзіця застанецца сіратой. Пасля гэтага зламыснікі адпусцілі яго, а самі паехалі на таксоўцы.
Праз некалькі гадзінаў хлопцаў затрымалі, аднаму з іх 28 гадоў, другому — 23. Распачатая крымінальная справа.
Фота — bymedia.net