Злотнікаў: На зніжэнні коштаў на газ Беларусь выйграе менш за 0,5% ВУП
Нешта ад гэтага выйграюць і прадпрыемствы, і насельніцтва, мяркуе вядомы эканаміст.
Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў, што расійскі газ для Беларусі ў наступныя тры гады патаннее на 13-14$ за 1000 кубаметраў. Гэта звязана са зніжэннем курса расійскага рубля. Сёння газ для Беларусі каштуе каля 168 долараў за 1000 кубаметраў, а будзе каля 154-155 долараў, паведаміў чыноўнік.
Эканаміст Леанід Злотнікаў кажа, што выйгрыш Беларусі на гэтым зніжэнні будзе не вельмі вялікі:
Злотнікаў: "Мы атрымліваем 22-23 млн кубаметраў газу. І перамножым на 15 долараў — атрымаецца 310 мільёнаў долараў. Мы выйграем 0,3 мільярда — гэта складае 0,4%ВУП".
Фота — zn.ua