Злотнікаў: Нацбанк можа ўключыць друкарскі станок

Каментуючы забарону на валютнае крэдытаванне, якая пачынае дзейнічаць з 28 ліпеня, эканаміст Леанід Злотнікаў не выключае, што наяўных рублёў на замену доларам і еўра можа не хапіць. Паводле яго слоў, рублёвыя актывы беларускіх банкаў зараз і так вельмі запатрабаваныя. Леанід Злотнікаў: “Зараз, напрыклад, 3 трлн беларускіх рублёў банкі павінныя выдаць на закупку сельскагаспадарчай прадукцыі. Другое — дзяржава і так больш за 2 трлн рублёў сёлета накіроўвае на субсідыі па жыллёвым будаўніцтве. Калі не будзе эмісіі, дык, верагодна, не будзе і беларускіх рублёў”.

Каб кампенсаваць нястачу беларускіх рублёў на крэдыты, у Нацбанка ёсць некалькі варыянтаў. Найперш, папросту надрукаваць новыя рублі — гэта называецца “грашовая эмісія”. Другі шлях — падвышэнне працэнтнай стаўкі. Ці эмісія, ці працэнтная стаўка — лічыць эканаміст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі