Злотнікаў: Рэйтынг карумпаваных краінаў ніяк не ўплывае на эканоміку

Міжнародная арганізацыя Transparency International 26 кастрычніка апублікавала даклад пра стан карупцыі ў свеце. Паводле рэйтынгу, Беларусь прызнаная высокакарумпаванай краінай. Яна займае 124-е месца са 178 краін.
У спісе наша краіна знаходзіцца нароўні з Нікарагуа, Эквадорам, Сірыяй і Ўгандай. Што праўда, суседнія краіны - Расія ды Ўкраіна - займаюць яшчэ больш нізкае месца, чым Беларусь. У каментары Еўрарадыё эканаміст Леанід Злотнікаў адзначыў, што ў Беларусі добрая глеба для карупцыі.

Злотнікаў: "Тут быў моцны ціск улады на прадухіленне карупцыі. Такога ціску не было ні ў Расіі, ні ва Ўкраіне. У той жа час застаецца добрая глеба для карупцыі, бо ёсць два ўклады эканомікі - планава-адміністрацыйны і рынкавы".

Але публікацыя рэйтынгаў карумпаванасці не ўплывае на эканоміку, адзначае сп.Злотнікаў. Па яго словах, выкарыстаць іх могуць толькі аналітыкі ды апазіцыйныя сілы ў любой краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі