Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 90,8 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік скараціліся на 90,8 млн долараў. На 1 красавіка яны складалі $4 млрд 560,5 млн. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк Беларусі. Адзначым, што гэтыя разлікі зробленыя ў адпаведнасці з метадалогіяй, якой карыстаецца Міжнародны валютны фонд. А ў нацыянальным вызначэнні ЗВР зменшыліся на 262,8 млн долараў і складалі 4 млрд 933,3 млн долараў, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", за першыя тры месяцы бягучага года золатавалютныя рэзервы нашай краіны скараціліся на 498,6 млн долараў (гэта 9,9%) — да 4 млрд 560,5 млн долараў. Па нацыянальных жа стандартах ЗВР знізіліся больш істотна — на $722,7 млн (на 12,6%).

Адзначаецца, што на зніжэнне ЗВР Беларусі ў сакавіку паўплывала "пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме".

Фота: ria.ru, Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі