Зорка "Піратаў Карыбскага мора" загінуў у выніку нападу акулы

Тамаё Пэры

Тамаё Пэры / Walt Disney Pictures/Everett/Alamy

Зорка "Піратаў Карыбскага мора" загінуў у выніку нападу акулы. Галівудскаму акцёру Тамаё Пэры было 49 гадоў. Ён загінуў у нядзелю падчас серфінгу на Гаваях, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Акцёра, які і сам быў выратавальнікам, даставілі на бераг на гідрацыкле, але яго стан медыкі ацанілі як безнадзейны — яму ўжо нічым не маглі дапамагчы.

Пэры здымаўся ў карціне "Піраты Карыбскага мора: на дзіўных берагах", чацвёртым фільме франшызы. Таксама працаваў у серыялах Lost, Hawaii Five-0 і Blue Crush.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі