ЗША працягнулі санкцыі ў адносінах Расіі
ЗША працягнулі на год санкцыі ў адносінах Расіі. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Барак Абама. У 2014-м санкцыі былі ўведзеныя з-за агрэсіўных дзеянняў Расіі ва Украіне. Адзначаюцца спробы Масквы "падарваць дэмакратычныя працэсы ва Украіне", парушыць яе мір, бяспеку, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць.
Ва ўказе "Працягненне пагрозы нацыянальнай бяспецы з улікам падзеяў ва Украіне" гаворыцца, што дзеянні Расіі ў адносінах украінскай дзяржавы працягваюць уяўляць асаблівую і надзвычайную небяспеку нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША, інфармуе ВВС.
Раней дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што санкцыі ў адносінах Расіі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Масква не выканае ўсе пункты мінскіх дамоўленасцяў аб мірным урэгуляванні на ўсходзе Украіны.