Зваршчыка з Сянна асудзілі за "пікет", праведзены ў міліцыі

"Пагоня" на пашпарце

"Пагоня" на пашпарце

Вялікі штраф прысудзілі зваршчыку з Сянна Вячаславу Яхнавецкаму за вокладку пашпарта з гербам "Пагоня". Пра гэта піша тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю".

Мужчына дастаў у будынку райаддзела міліцыі пашпарт з вокладкай, на якой быў гістарычны герб "Пагоня". Міліцыянты ацанілі гэта як "пікетаванне без адпаведнага дазволу мясцовых выканаўчых органаў".  Участковы ў пратаколе пазначыў, што свой пашпарт з "Пагоняй" Яхнавецкі "дэманстраваў нявызначанаму колу асоб".

Старшыня мясцовага суда Наталля Барысавец аштрафавала яго на 2220 руб.

Яхнавецкі віны не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі