Звольнена дырэктар літаратурнага музея Янкі Купалы
Алена Ляшковіч / БЕЛТА
Стала вядома аб звальненні дырэктара літаратурнага музея Янкі Купалы Алены Ляшковіч. Пра гэта паведамляе беларускі партал навін са спасылкай на калегаў былога дырэктара.
Ляшковіч узначаліла музей у 2007 годзе. Пад яе кіраўніцтвам быў рэалізаваны шэраг цікавых праектаў, абноўлена экспазіцыя музея. У прыватнасці, у 2012 годзе — да 130-годдзя з дня нараджэння Купалы — з'явілася экспазіцыя "Шляхі". Яна паказвала жыццё і творчасць народнага беларускага паэта ў еўрапейскім і сусветным кантэксце, яго ролю ў гісторыі нацыянальнай культуры і станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Пры ёй у экспазіцыі музея з'явіліся мультымедыйныя магчымасці: тэматычныя кліпы ў 3D-фармаце, віртуальныя экскурсіі па філіялах музея. Партал адзначае, што ў бытнасць Алены Ляшкевіч дырэктарам музей Янкі Купалы стаў адным з лепшых у краіне.
Пра прычыны яе звальнення нічога не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.