Звольнілі лекара, якога падазраюць у забойстве пацыента
У расійскім горадзе Белгарад звольнілі лекара, які ў гарадской бальніцы нанёс удар пацыенту. Мужчына ўпаў на падлогу, ударыўся патыліцай і памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы. Лекара падазраюць у забойстве па неасцярожнасці, распачатая крымінальная справа. Яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.
Як інфармуе РІА "Новости", здарэнне адбылося 29 снежня мінулага года. У бальніцу прывезлі пацыента, які падчас правядзення адной з працэдур ударыў нагой медсястру. Лекар заступіўся за жанчыну, знайшоў таго пацыента і ўдарыў яго. Адразу пасля здарэння медработніка звольнілі, ён знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.
На відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, відаць, што лекар збіваў яшчэ аднаго мужчыну. Пасля ён, разам з іншымі медработнікамі, спрабаваў дапамагчы пацыенту, але выратаваць яго ўжо было немагчыма.