ЗВР Беларусі сёлета скараціліся на 149 мільёнаў долараў
Сёлета золатавалютныя рэзервы Беларусі істотна зменшыліся. Па выніках студзеня па методыцы МВФ скарачэнне ЗВР склала 149 мільёнаў долараў. Паводле папярэдніх дадзеных, на 1 лютага яны складалі 4 млрд 26,8 млн долараў у эквіваленце.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 192 млн долараў і на пачатак лютага складаў 4 млрд 275,7 млн долараў ЗША ў эквіваленце, інфармуе прэс-служба Нацбанка Беларусі.
Адзначаецца, што на зніжэнне аб'ёму ЗВР мела ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам "знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме".
Фота: ria.ru