Зяленскі не выключае сустрэчы з Пуціным у Ізраілі

Зяленскі не выключае сустрэчы з Пуціным у Ізраілі

Уладзімір Зяленскі не выключае двухбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Ізраілі. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт заявіў журнаістам на эканамічным форуме ў Давосе, інфармуе hromadske.ua. Па словах Зяленскага, калі сустрэча адбудзецца, на ёй гаворка можа пайсці пра новы абмен палоннымі: "Ёсць пытанне па абмену нашых палонных: і ўкраінцаў, і ўкраінцаў, якія з'яўляюцца крымскімі татарамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі".

Прэзідэнты Украіны і Расіі прыбудуць у Ізраіль на Міжнародны форум памяці Халакоста 23 студзеня. Памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў заявіў ТАСС, што Пуцін сапраўды сустрэнецца з Зяленскім. "Праграма [візіту прэзідэнта Расіі] вельмі насычаная, і калі будуць асобныя сустрэчы, то яны будуць толькі на нагах, будуць насіць вельмі кароткі характар", — сказаў Ушакоў. Паводле яго слоў, на працяглыя сустрэчы ва Уладзіміра Пуціна "проста часу няма фізічна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі