Зяленскі павіншаваў Трампа з вылучэннем на выбары

Сустрэча Дональда Трампа Уладзіміра Зяленскага

Сустрэча Дональда Трампа Уладзіміра Зяленскага / Official White House Photo

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагаварыў па тэлефоне з кандыдатам у прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам. Ён павіншаваў палітыка з афіцыйным вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі. 

"Я размаўляў з [Трамп]. Павіншаваў яго з вылучэннем ад Рэспубліканскай партыі і асудзіў шакавальную спробу забойства ў Пенсільваніі. Я пажадаў яму сіл і абсалютнай бяспекі ў будучыні», — напісаў Зяленскі ў тэлеграме.

Пазней пра размову ў сваёй сацыяльнай сетцы“Truth Social” напісаў сам Дональд Трамп. Экс-прэзідэнт ЗША ў чарговы раз паабяцаў, што пасля перамогі на выбарах ён зможа пакласці канец вайне ва Украіне, “якая забрала так шмат жыццяў і спустошыла незлічоную колькасць нявінных сем'яў”.

Прэзідэнт Украіны дамовіўся правесці асабістую сустрэчу з “прэзідэнтам Трампам” (менавіта так Зяленскі назваў былога прэзідэнта ЗША) і абмеркаваць, якія “крокі могуць зрабіць свет справядлівым і па-сапраўднаму трывалым”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі