З'явілася відэа падзення з 7-га паверха дзіцяці, якое злавілі мінакі

З'явілася відэа падзення з 7-га паверха дзіцяці, якое злавілі мінакі

З'явілася відэа падзення ў Мінску з 7-га паверха 5-гадовага дзіцяці, якое злавілі мінакі. Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны ў панядзелак на вуліцы Маршала Лосіка. Людзі заўважылі хлопчыка, які вісеў на падваконні. Мужчыны паспелі расцягнуць пакрывала, якое прынесла жанчына. На яго і ўпала дзіця. Пакрывала не вытрымала і парвалася, таму хлопчык атрымаў траўмы (у яго гематомы, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пераломаў няма), але застаўся жывы. Ён знаходзіцца ў бальніцы. Аматарскае відэа паказаў тэлеканал СТБ.

Па словах відавочцаў, маці хлопчыка гуляла ў двары з двума маленькімі дзецьмі (здарэнне адбылося ў шматдзетнай сям'і). Яна, нібыта, пасварылася з хлопчыкам і пакінула яго дома.

Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі