З’явілася відэа са Станькава, дзе адбыўся выбух у былым будынку вайсковай часткі
![З’явілася відэа са Станькава, дзе адбыўся выбух у былым будынку вайсковай часткі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000024_11e0ed68f35f0fb2432582590055e2e5_173325.jpg.webp?itok=jrMDd_Lb)
З’явілася відэа са Станькава ў Дзяржынскім раёне, дзе ўдзень 23 сакавіка адбыўся выбух у былым будынку вайсковай часткі. Пасля гэтага частка аднапавярховага цаглянага дома абрынулася. Вядома, што пацярпелі два чалавекі. 30-гадовы мужчына шпіталізаваны з пераломам галёнкі.
На месцы працуюць следчыя, выбухатэхнікі, ратавальнікі, кінолагі. Разбіраліся завалы. Высвятляюцца прычыны здарэння.