З’явіліся падрабязнасці жахлівай аўтааварыі пад Мазыром
З’явіліся падрабязнасці жахлівай аўтааварыі ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Каля 8-й гадзіны раніцы ў аўторак на трасе Мазыр — Нароўля каля вёскі Міцькі адбылося лабавое сутыкненне BMW і Renault, загінулі абодва кіроўцы. Як інфармуе БЕЛТА, BMW, якім кіраваў 39-гадовы жыхар Мазыра, пайшоў на абгон на ўчастку, на якім гэты манеўр рабіць нельга. Пасля гэтага на сустрэчнай паласе руху і адбылося сутыкненне легкавікоў. 58-гадовы кіроўца Renault памёр на месцы, кіроўца BMW памёр ад атрыманых траўмаў ужо пасля таго, як яго дэблакавалі з аўтамабіля і перадалі медыкам.
Тэлеканал АНТ дадае, што пасля сутыкнення BMW на некалькі метраў узляцеў у паветра. Прынамсі, так кажуць сведкі. Усе абставіны трагічнага здарэння высвятляюць праваахоўнікі.
Тэлеканал “Мазыр” удакладняе, што Renault у выніку ДТЗ загарэўся. Яго кіроўца — жыхар Нароўлі. А вось кіроўца BMW, жыхар Мазыра, сёлета на тры месяцы быў пазбаўлены права на кіраванне транспартнымі сродкамі і якраз за абгон у месцы, дзе гэта не дазвалялася.