З'явіліся звесткі пра звальненне аднаго з кіраўнікоў Беларускай чыгункі
Аляксандр Яўсюк / t.me/belzhd_live
Са сваёй пасады зняты першы намеснік начальніка службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Беларускай чыгункі (службы "М") Аляксандр Яўсюк. Як паведамляе тэлеграм-канал чыгуначнікаў, яго "добраахвотна-прымусова" звольнілі яшчэ на мінулым тыдні.
"Абставіны звальнення хаваюцца, аднак вядома, што адзін з чарговых паходаў на даклад да начальніка чыгункі Марозава У. М. скончыўся адхіленнем яго ад выканання абавязкаў першага намесніка начальніка службы і перадачай гэтых паўнамоцтваў іншаму намесніку", — пішуць аўтары ТГ-канала.
Паводле іх звестак, на Беларускай чыгунцы чакаюцца далейшыя звальненні. Прычым яны закрануць не толькі службу грузавой працы і знешнеэканамічнай дзейнасці, але і іншыя службы Кіравання Бч.
Тэлеграм-канал "МотолькоПомоги" дадае, што менавіта Яўсюк адказваў за планаванне ў тым ліку вайсковых перавозак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.