З'явіўся дабрачынны нумар для дапамогі медыкам
Кароткі нумар для дапамогі медыкам / www.belmarket.by
У абанентаў МТС з'явілася магчымасць дапамагчы беларускім медыкам літаральна за некалькі клікаў па экране смартфона. Для гэтага дастаткова набраць дабрачынны USSD-запыт *222*19#.
З рахунку карыстальніка пасля гэтага спішуцца 2 рублі. Сума фіксаваная. Ахвяраванні будуць пералічаныя ў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання.
Адправіць дапамогу могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў. Скарыстацца USSD-запытам на нумар *222*19# могуць толькі фізічныя асобы. Іх колькасць не абмежаваная і залежыць толькі ад балансу на рахунку кліента: пакуль ён станоўчы — можна адпраўляць запыты.
Камісія за перавод не спаганяецца. Пасля таго, як аперацыя будзе завершаная, на нумар прыйдзе пацвярджэнне спісання сродкаў.
10 траўня з 12:00 Еўрарадыё транслюе 12-гадзінны анлайн-марафон "BELARUS LIVE AID: COVID-19", які праходзіць у мінскім клубе "Luck you". Мэта канцэрта — сабраць сродкі для медыкаў, якія супрацьстаяць каранавіруснай інфекцыі. Зрабіць ахвяраванне на карысць дактароў можна праз сайт кампаніі #BYCOVID19 — www.bycovid19.com.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.