1 лютага ў Беларусі даражэюць цыгарэты

1 лютага ў Беларусі даражэюць цыгарэты

У Беларусі 1 лютага даражэюйь некаторыя маркі цыгарэт, перадае БЕЛТА. 

Некаторыя маркі Pall Mall, выпушчаныя Гродзенскай тытунёвай фабрыкай "Нёман", падаражэюць на 5-10 капеек, а некаторыя віды Rothmans і Kent — на 10.

"Беларусьгандаль" падымае кошты на Pall Mall Nano Blue, некаторыя віды Davidoff, Richmond, Aroma Rich.

Паведамляецца, што "Тытунь-інвест", "Інтэр Табака", "Энерга-Оіл" на сваю прадукцыю павялічваць кошты не будуць. 

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц мяняць кошты на тытунёвыя вырабы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі