10 найлепшых фільмаў 2018 года — версія Амерыканскага інстытута кінамастацтва
Амерыканскі інстытут кінамастацтва (American Film Institute, AFI), склаў спіс найлепшых фільмаў 2018 года, паведамляе ТАСС.
У гэты спіс увайшлі музычная драма "Зорка нарадзілася" (A Star is Born, 2018), фантастычны баявік "Чорная пантэра" (Black Panther, 2018), фільм жахаў "Ціхае месца", (A Quiet Place, 2018), а таксама стужкі "Восьмы клас" (Eighth Grade, 2018), "Мэры Попінс вяртаецца" (Mary Poppins Returns, 2018), "Чорны кланавец" (BlacKkKlansman, 2018), "Калі б Біл-стрыт магла загаварыць" (If Beale Street Could Talk, 2018), "Фаварытка" (The Favourite, 2018) і "Дзённік пастыра" (First Reformed, 2017), "Зялёная кніга" (Green book, 2018).
Амерыканскі інстытут кінамастацтва — незалежная некамерцыйная арганізацыя, створаная ў 1967. Яго асноўная задача — захаванне кінаспадчыны ЗША і папулярызацыя нацыянальнага кіно.