“105-м будзеш?”: пра “бандфармаванні”, што фармуюць КР, і развал Расіі— эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

На фоне разваг прапагандыстаў і крытыкаў у дэмакратычным асяродку пра нулявы рэйтынг і незапатрабаванасць такой структуры, як Каардынацыйная рада, лукашэнкаўскі рэжым чамусьці нервова рэагуе на любую дзейнасць, з гэтай структурай звязаную. Так, ужо прызнаныя “экстрэмісцкімі фармаваннямі” ўсе выбарчыя спісы, што бяруць удзел у выбарчай кампаніі ў КР. Адначасова, бо ўсю іншую злачыннасць і пагрозы нацбяспецы вынішчылі, так званыя “сілавікі” ўзяліся за пераслед тых, хто за мяжой браў удзел у святкаванні Дня Волі. Самі ж арганізуюць у Нацбібліятэцы канферэнцыю, дзе, сярод іншага, заслухаюць даклад дырэктара бібліятэкі Гігіна на тэму  "Губернатар Міхаіл Мураўёў і нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі"...

Чаму лукашысты так нервова рэагуюць на выбары ў КР і чаго хочуць дамагчыся пераследам удзельнікаў святкавання Дня Волі? Ці варта беларусам асцерагацца развалу Расіі і ці здолее Кітай пасадзіць Маскву і Кіеў за стол перамоваў? Якія профіты разлічвае атрымаць ад Аліева Лукашэнка і ці чакаць новага міграцыйнага крызіса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі