14 чалавек параненыя падчас перастрэлкі ў Алматы
Каля 14 чалавек дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы казахскага горада Алматы пасля стрэляніны. Пра гэта паведамляе мясцовае інфармацыйнае агенцтва КАЗТАГ.
18 ліпеня ў Алматы каля раённага ўпраўлення паліцыі адбылася страляніна. Падчас гэтага нападу былі забітыя трое паліцэйскіх і адзін цывільны. Таксама паведамляецца, што страляніна адбывалася і каля дэпартамент Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана. Аднаго нападаўшага затрымалі.
У горадзе абвясцілі “чырвоны” рэжым тэрарыстычнай небяспекі. Улады заклікаюць усіх жыхароў і гасцей горада няўхільна выконваць патрабаванні, прадугледжаныя пры гэтым узроўні — не пакідаць дамы і пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей.
Таксама паведамляецца, што ў горадзе ачэплены чыгуначны вакзал “Алматы 1”.
Кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў правёў аператыўнае пасяджэнне Савета бяспекі ў Астане. Пра гэта паведамляе NUR.KZ.
У сацсетках відавочцы паведамлеяюць пра затрыманне яшчэ аднаго падазраванага ў стрэляніне. Пры ім былі выяўленыя пасведчанне асобы і запіска. Мясцовыя праваахоўнікі пацвярджаюць затрыманне.
Карыстальнікі знайшлі гэта затрыманне дзіўным, бо пры мужчыне не было зброі, і, мяркуючы па ўсім, сам ён быў на ровары.