14:21 Еўрапейскае радыё “адмазала” Калдуна ад арміі

Беларускі ўдзельнік “Еўрабачання” Дзмітрый Калдун так і не з’явіўся ў ваенкамаце па позве. Калі ён збіраецца туды завітаць, Еўрарадыё спытала ў самога артыста:
Дзмітрый Калдун: “Я пайду туды, калі ў мяне будзе час. Зараз, на жаль, у мяне часу няма”.

Еўрарадыё вырашыла памагчы Дзмітрыю ў гэтай справе і дамовілася з маёрам Валерыем Шульгіным аб пераносе тэрміну яўкі артыста ў ваенкамат:

Валерый Шульгін: “Давайце вызначымся, якога чысла, і я тады адкладу гэтыя дакументы. Так, у нас “Еўрабачанне” ў канцы мая. Ніякіх пытанняў. Я пазначу, а пасля мы ўжо разбярэмся. Давайце вызначым тэрмін, напрыклад, 15 чэрвеня. Усё. Я тады пазначаю на 15 чэрвеня. Якраз павіншуем яго з перамогай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі