А 15-й у эфіры Еўрарадыё айцішнік і бізнес-анёл Ігар Маханёк

А 15-й у эфіры Еўрарадыё айцішнік і бізнес-анёл Ігар Маханёк

Ігар Маханёк — адзін з самых паспяховых беларускіх айцішнікаў. У сярэдзіне 2000-х ён двойчы выіграваў "Кубак Яндэкса" па пошуку ў інтэрнэце, а пасля з'ехаў працаваць у Google. Зараз Ігар працуе ў карпарацыі Facebook. 

Сёння Ігар Маханёк будзе госцем жывога эфіра Еўрарадыё. Абмяркуем з ім "IT-краіну", у якую плануюць ператварыць Беларусь чыноўнікі, складаныя стасункі праграмістаў і дзяржавы, "убудаванасць" беларускіх айцішнікаў у бізнэс-мадэлі сучаснага свету, актуальныя праекты, якія распрацоўваюцца ў нашай краіне, і перспектывы для інвестыцыяў.

Размова ў жывым эфіры Еўрарадыё пачнецца ў 15:00 пасля выпуску навінаў. Паслухаць яе можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі