16-гадовы Цімур, дапытаны пасля комы, зноў апынуўся ў рэанімацыі
У рэанімацыю пераведзены 16-гадовы Цімур М., якога напярэдадні пасля выхаду з комы дапыталі па "справе аб масавых беспарадках".
"Учора пасля допыту ў Следчым камітэце ў Цімура здарыўся посттраўматычны прыступ. Цяпер ён знаходзіцца ў 2-й гарадской клінічнай бальніцы ў рэанімацыі пад канвоем. Яго стан зараз невядомы", — піша "Наша Ніва" са словаў крыніцы.
13 жніўня хлопец трапіў у рэанімацыю 3-й дзіцячай клінікі Мінска. Нейкі час ён быў у медыкаментознай коме. У лякарню яго даставілі з аддзялення міліцыі з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, адкрытым пераломам скула-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканак і канечнасцей, траўматычнымі эрозіямі рагавіцы абодвух вачэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.