17 сакавіка — чарговае падаражанне цыгарэтаў

17 сакавіка — чарговае падаражанне цыгарэтаў

17 сакавіка ў Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.

У прыватнасці, падаражанне закране прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Так, цыгарэты Cooper Bio-filter падаражэюць з 14 700 да 16 100 рублёў, Velvet — з 12 700 да 14 300 рублёў, Oscar — з 14 200 да 15 600 рублёў.

Апошнім разам некаторыя віды цыгарэтаў даражэлі 1 сакавіка. Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц змяняць максімальныя рознічныя кошты на сваю прадукцыю.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі