1975 выпадкаў COVID-19 за суткі — новы антырэкорд ў Беларусі

Медыкі ў Беларусі / Еўрарадыё
Медыкі ў Беларусі / Еўрарадыё

У Беларусі зафіксавалі новы антырэкорд — за суткі 1975 выпадкаў COVID-19 (напярэдадні было 1967). Усяго іх ужо 158 334, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Чацвёрты дзень запар памірае 8 чалавек. Ахвяр ужо 1254.

Паправіліся 135 922 чалавек (+1992).

Зроблена 3 млн 578 тыс. 661 тэстаў на каранавірус (+30 355).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі