Візавы цэнтр Польшчы адмяняе падачы на візу, зробленыя падчас тэставання новай сістэмы

Падача на візу

Падача на візу / MOST

Запісы на падачу дакументаў на польскую візу, зробленыя ў новай сістэме, будуць ануляваныя, калі іх зрабілі да 8 чэрвеня — даты афіцыйнага старту сістэмы. Пра гэта паведамілі ў польскім візавым цэнтры — кампаніі VFS Global, заўважыла выданне MOST.

Новая сістэма запісу на падачу дакументаў у візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі пачала працаваць з 8 чэрвеня. Заяўнік павінен прайсці верыфікацыю і стаць у ліст чакання. Пры з'яўленні свабодных дат яму на электронную пошту прыйдзе апавяшчэнне, пасля чаго ён зможа сам выбраць дату і час падачы дакументаў.

Як вынікае з паведамлення VFS Global, некаторыя заяўнікі змаглі зарэгістравацца яшчэ да 8 чэрвеня. Іх рэгістрацыю будуць лічыць несапраўднай. Чарга будзе фармавацца з першага заяўніка, паспяхова зарэгістраванага 8 чэрвеня.

У візавым цэнтры патлумачылі, што рашэнне ануляваць запісы прынялі дзеля "забеспячэння сумленнага, празрыстага і карэктнага доступу да сістэмы для ўсіх заяўнікаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.