2 ліпеня — апошні дзень, калі можна знайсці працу і не стаць дармаедам

Не працуеш паўгода (183 каляндарныя дні) — заплаці падатак у 3,6 мільёна: такую норму нам дыктуе “дэкрэт аб дармаедах". 2 ліпеня – апошні дзень, калі беларусы могуць знайсці працу ці атрымаць статус беспрацоўнага, каб не лічыцца дармаедам.

Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны колькасць зарэгістраваных беспрацоўных 1 чэрвеня 2015 года складала 44,7 тысяч чалавек. Гэта ў два разы больш, чым на 1 чэрвеня мінулага года, а таксама на 3% болей, чым на канец красавіка 2015 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі складае 1%.

У беспрацоўных беларусаў засталося пяць дзён, каб не стаць дармаедамі

Кожнага шостага беспрацоўнага ў Мінску здымаюць з уліку за парушэнні

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі