20 гадоў таму зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнесовец Анатоль Красоўскі

20 гадоў таму зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнесовец Анатоль Красоўскі

Сёння спаўняецца 20 гадоў з дня знікнення апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Яны былі выкрадзеныя 16 верасня 1999 года. На месцы іх знікнення былі знойдзеныя аскепкі аўтамабільнага шкла і сляды крыві.

Пракуратура Мінска пачала крымінальную справу па факце іх знікнення. Але вінаватых не знайшлі: у студзені 2003 года Ганчара і Красоўскага прызналі зніклымі без вестак, а справу спынілі. Пазней яе нанова адкрылі, аднак 5 лістапада 2018 года Следчы камітэт чарговы раз прыпыніў "у сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага".

Праваабарончы цэнтр "Вясна", пазбаўлены афіцыйнай рэгістрацыі, называў асноўнымі падазраванымі Аляксандра Лукашэнку, Віктара Шэймана (тагачасны кіраўнік Савета бяспекі), Юрыя Сівакова і Уладзіміра Навумава (у розныя часы — міністры ўнутраных спраў), Дзмітрыя Паўлічэнку (тагачасны камандзір в/ч 3214) і Мікалая Васільчанку (тады начальнік Службы бяспекі прэзідэнта). Праваабаронцы грунтуюцца на рапарце генерал-маёра Мікалая Лапаціка кіраўніку МУС Уладзіміру Навумаву, пададзеным у 2000 годзе. Лапацік пісаў, што выкраданнем займаўся палкоўнік МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі