У Бешанковіцкім раёне Паўлічэнка расказваў моладзі, як "змагаўся з крыміналам"
Палкоўнік запасу Дзмітрый Паўлічэнка расказвае пра 1990-я
Старшыня савета Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў войскаў МУС "Честь", палкоўнік запасу Дзмітрый Паўлічэнка працягвае паездкі па краіне. На гэты раз ён наведаў разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Азаронкам Ульскі каледж імя Даватара ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Гаворка ішла пра "няпростыя 90-я гады". Паўлічэнка, якога прадставілі, як "ганаровага госця", падзяліўся з навучэнцамі "гісторыямі сваёй вайсковай службы, распавёў пра тое, як даводзілася абараняць краіну ў няпросты час, змагацца з крыміналам". Таксама ён расказваў моладзі, "што такое радзіма".
Летам ён выступаў перад выхаванцамі дзіцячага аздараўленчага лагера ў Лепельскім раёне. Гаварыў і пра "крымінал", і пра жнівень 2020-га і "беспарадкі". У яго аповедзе хапала выдумак.
Палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка — былы камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС. Мяркуецца, што ён быў камандзірам "эскадрона смерці", які выкрадаў і забіваў беларускіх апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.