Палкоўнік Паўлічэнка трэніраваўся з ветэранамі спецназу
Дзмітрый Паўлічэнка (у цэнтры) і аўтаматчыкі
У Беларусі праходзяць падрыхтоўку былыя байцы спецназу ўнутраных войскаў. Іх лічаць "рэзервам" для дзейных падраздзяленняў, якіх нямала стварылі для абароны рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У трэніроўцы паўдзельнічалі ўдзельнікі ветэранскай арганізацыі "Честь", якую ўзначальвае 57-гадовы палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка, былы камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС. На ёй прысутнічаў і сам Паўлічэнка.
28 верасня ў Швейцарыі аб'явяць прысуд былому беларускаму спецназаўцу Юрыю Гараўскаму. Ён прызнаўся ва ўдзеле ў "эскадроне смерці", які выкрадаў і забіваў беларускіх апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе. Гараўскі заявіў у судзе, што Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага застрэліў Дзмітрый Паўлічэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.