20 жыхароў Бераставіцы прынеслі ў банк $200 тысяч, а касірка іх забрала сабе

20 жыхароў Бераставіцы прынеслі ў банк $200 тысяч, а касірка іх забрала сабе

Скандальная гісторыя адбылася ў Бераставіцкім раёне. Яе падрабязнасці распавёў начальнік міліцыі Гродзенскай вобласці Вадзім Сіняўскі. Паводле яе слоў, касірка ў банку скрадала грошы кліентаў. Страты склалі больш за 200 тысяч долараў, інфармуе БЕЛТА.

57-гадовая жанчына працавала спецыялістам па аперацыйна-касавай працы. Як даведася Еўрарадыё, у аддзяленні Белаграпрамбанка ў гарадскім пасёлку Бераставіца. Калі да яе звярталіся кліенты, якія хацелі адкрыць банкаўскія валютныя ўклады, іх грошы траплялі ў кішэню зламысніцы і яна іх траціла на свае патрэбы. Міліцыя не ўдакладняе, якім чынам стала магчымая такая схема. У дачыненні жанчыны распачалі больш за дзесяць крымінальных спраў. Яна, дарэчы, спрабавала ўцячы (верагодна, за мяжу), але была затрыманая.

На сённяшні дзень пацярпелымі прызналі каля 20 чалавек. Страты склалі больш за 201 тысячу долараў, амаль 17 тысяч еўра. Па яшчэ чатырох выпадках праходзіць праверка. Страты па іх склалі каля 38 тысяч долараў і больш за 2000 еўра.

У пачатку снежня 2018-га СК распавядаў пра крымінальную справу, распачатую ў дачыненні жыхаркі Бераставіцы Галіны Пісанка. Яна ў 2015-2018 гадах завалодала 12 тысячамі долараў мясцовай жыхаркі, якая хацела зрабіць уклад у банку. Затрымалі касірку ў Бабруйску. Пры ёй знайшлі 24 тысячы долараў. Падчас расследавання ў міліцыю паступіла больш за дзясятак заяў ад грамадзян, якія сцвярджалі, што на працягу шасці гадоў (!) жанчына прымала ад іх грошы, нібыта, для адкрыцця "асаблівага ўкладу пад высокія адсоткі". Цікава, што касірка кожны месяц выплочвала людзям адсоткі, таму яны і не звярталіся ў міліцыю.

Летась праваахоўнікі ведалі пра дзясяткі тысяч скрадзеных грошай, цяпер жа высветлілася, што насамрэч гэта сотні тысяч долараў.

 

20 жыхароў Бераставіцы прынеслі ў банк $200 тысяч, а касірка іх забрала сабе
sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі