21-гадовы хлопец з Барысава “прадаў” крыптавалюту за 7 тысяч долараў

21-гадовы хлопец з Барысава “прадаў” крыптавалюту за 7 тысяч долараў

Злачынцы сталі выкарыстоўваць крыптавалюту як сродак нажыўкі, папярэджвавае Следчы камітэт. Прэс-служба ведамства паведамляе пра чарговае такое злачынства, якое здарылася ў сталіцы. Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 21-гадовага жыхара Барысава, які падмануў даверлівага грамадзяніна, ахвочага набыць крыптавалюту.

Хлопец размясціў у сеціве абвестку аб продажы крыптавалюты. Адгукнуўся жыхар Гродна, які гатовы быў набыць яе за 14 тысяч беларускіх рублёў. Прадавец і пакупнік сустрэліся ў Мінску: падчас той сустрэчы прадавец паказаў мабільны дадатак, які імітуе залічэнне крыптавалюты на рахунак. Пацярпелы яму паверыў і аддаў наяўныя грошы, калі ж ён вярнуўся дадому ў Гродна, то выявіў, што ніякага пераказу  крыптавалюты не было, а прадэманстраваны дадатак працаваў у тэставым рэжыме. Падмануты пакупнік пайшоў у міліцыю.

На прадаўца завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт. 209 (Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры). Следчыя адабралі ў падазраванага мабільны тэлефон, каб даследаваць спосаб здзяйснення злачынства.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі