21 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем парламенту і народу
У пятніцу, 21 красавіка, на сумесным пасяджэнні ніжняй і верхняй палат Нацыянальнага сходу адбудзецца выступ Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым пасланнем парламенту і народу.
Традыцыйна акрамя дэпутатаў пры гэтым прысутнічаюць вышэйшыя службовыя асобы, чальцы ўраду, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, дыпламаты і журналісты.
Звычайна ў сваім звароце кіраўнік дзяржавы агучвае планы на бліжэйшую перспектыву.
Пачатак мерапрыемства прызначаны на 10.00. Трансляцыя выступу будзе весціся на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.